Расіяне наносяць магутныя ўдары па ўкраінскай энергетыцы

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак даў зразумець, што расіяне наносяць удары па ўкраінскай энергетыцы.

26.08.2024 / 09:17

«Жаданне знішчыць нашу энергетыку абыдзецца расейцам дорага, іх інфраструктуры», — напісаў Ярмак.

Ужо вядома, што ў некаторых раёнах Кіева зніклі святло і вада.

Ракетны ўдар нанесены па ўсёй Украіне — выбухі ў Крывым Розе, Крапіўніцкім, Дняпры, Запарожжы, Хмяльніцкім, Львове, Жытоміры, Івана-Франкоўску, Харкаве, Адэсе, Луцку, Вінніцы, Палтаве, Кіеве.

Ноччу паведамлялася. што Расія ўзняла ў паветра 11 бамбардзіроўшчыкаў, у Чорным моры дзяжураць караблі з «Калібрамі».

Nashaniva.com