У Гомельскай вобласці пачаліся двухтыднёвыя вучэнні тэрабароны

З 26 жніўня па 6 верасня пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны — намесніка начальніка Генштаба пройдзе другі этап комплекснай праверкі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны Гомельскай вобласці.

26.08.2024 / 09:38

Фота: Мінабароны

Мэта праверкі — ацаніць узровень падрыхтоўкі тэрытарыяльнай абароны вобласці, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Таксама плануецца вызначыць эфектыўнасць работы службовых асоб райвыканкамаў і ваенкаматаў у пытаннях фарміравання тэрытарыяльных войскаў і прымянення сіл тэрытарыяльнай абароны.

Nashaniva.com