Уначы каля трох шахедаў маглі заляцець у Беларусь — Беларускі Гаюн

Яны заляцелі ў трох розных месцах.

26.08.2024 / 11:36

Ілюстрацыйнае фота Паветраных сіл Украіны

Расія чарговы раз правяла маштабную паветраную атаку супраць Украіны, падчас якой, на працягу ночы і раніцы, акрамя БПЛА, былі і дзясяткі запускаў ракет «Кінжал». 

За мінулую ноч дроны-камікадзэ тыпу «Шахед» тройчы заходзілі на тэрыторыю Беларусі. Паведамляецца, што гэта адбывалася каля 03:26, 03:33 і 04:14 — кожны ў раёне Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, Брагінскага і Лоеўскага раёнаў. Іншых пацверджанняў начнога заходу шахедаў у РБ няма.

Паводле звестак «Беларускі Гаюн», ноччу авіяцыя ВПС РБ не падымалася. Дзяжурны верталёт з Мачулішчаў і знішчальнік з Баранавічаў былі паднятыя ў раёне 9-й раніцы і накіраваныя на поўдзень краіны. 

У выніку масіраванай атакі Расіі пацярпелі 15 абласцей Украіны: ёсць параненыя і загінулыя

Расіяне наносяць магутныя ўдары па ўкраінскай энергетыцы

Nashaniva.com