Пенсіянерка з Мінска падманула тэлефонных махляроў — замест грошай яна аддала ім газеты
Махляры патрабавалі ў мінчанкі 30 тысяч даляраў, але пракалоліся.
26.08.2024 / 12:55
Ілюстрацыйнае фота
Сталічная пенсіянерка змагла зламаць сістэму і падмануць тэлефонных махляроў.
Зламыснікі працавалі па стандартнай схеме. Спачатку жанчыне на хатні тэлефон патэлефанавала дзяўчына, якая прадставілася яе дачкой. Заплаканым голасам яна сказала, што трапіла ў ДТЗ і цяпер не ведае, як быць.
Затым паступіў званок ад невядомага. Ён прадставіўся міліцыянерам і заявіў, што яе дачкі вялікія праблемы. За вырашэнне невядомы запатрабаваў у пенсіянеркі 30 тысяч даляраў.
Жанчына зразумела, што на іншым канцы дрота махляр, але не падала віду і заявіла, што згодная перадаць дзве тысячы даляраў. Адначасова яна патэлефанавала ў міліцыю і падрыхтавала канверт, куды замест грошай паклала нарэзаныя газеты. Па грошы прыехаў 19-гадовы кур'ер — ён быў затрыманы міліцыяй. Хлопец патлумачыў, што знайшоў падпрацоўку ў Інтэрнэце. З ім звязаўся куратар і даў указанні, дзе неабходна забраць пасылку з грашыма.
Грошы пенсіянеркі затрыманы павінен быў перавесці на рахунак махляроў або перадаць пасярэдніку. Як паведамілі ў міліцыі Мінска, распачатая крымінальная справа за махлярства.