У Расіі гарыць Омскі НПЗ — мясцовыя жыхары чулі магутны выбух

Плошча пажару на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Сібіры — 1000 квадратных метраў.

26.08.2024 / 12:49

Скрыншот відэа: ВЧК-ОГПУ

На Омскім НПЗ адбыўся магутны выбух. Мясцовыя жыхары паведамляюць, што моцны хлапок быў чутны ў некалькіх раёнах горада.

У выніку выбуху на адной з установак НПЗ пачаўся пажар. Паводле звестак расійскіх тэлеграм-каналаў, плошча ўзгарання — 1000 квадратных метраў.

На самім НПЗ заявілі, што гарыць тэхналагічнае абсталяванне. Пры гэтым прэс-служба прадпрыемства запэўнівае, што завод працягвае працаваць у штатным рэжыме.

ОНПЗ з'яўляецца адным з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў Расіі.

Nashaniva.com