У Мінску веласіпедыст упаў проста пад колы аўтамабіля ВІДЭА

Учора на скрыжаванні вуліц Гурскага і Янкі Брыля ледзь не адбылася трагедыя.

26.08.2024 / 13:28

Скрыншот відэа Onliner.by

Веласіпедыст, пад'язджаючы да скрыжавання, упаў проста на праезнай частцы. Да падзення хлопца прывяло рэзкае тармажэнне на самым краі ходнікаў, піша Onliner.by.

«Я ехаў з хуткасцю дзесьці 55-65 км/г, — распавёў кіроўца, які ледзь не наехаў на веласіпедыста. — Усё адбылося каля 16 гадзін».

Магчыма, раварыст позна заўважыў, што для яго загарэлася чырвонае, і таму затармазіў толькі ў апошні момант.

Як бы там ні было, яму вельмі пашанцавала, што кіроўца паспеў затармазіць.

Nashaniva.com