Пяскоў: Тэма перамоваў з Украінай згубіла актуальнасць
26.08.2024 / 13:50
Тэма перамоваў з Украінай зараз «дастаткова страціла сваю актуальнасць», заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.
Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
«Паведамленняў аб розных кантактах публікуецца вельмі шмат, і далёка не ўсе яны праўдзівыя», — сказаў ён.
Памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў казаў тыдзень таму, што «прапановы Расіі па мірным урэгуляванні не ануляваныя, але пакуль з-за баёў у Курскай вобласці размовы пра перамовы не ідзе».
«На дадзеным этапе з улікам гэтай авантуры размаўляць мы не будзем», — растлумачыў ён. На ягоную думку, цяпер «было б недарэчы ўступаць у перамоўны працэс», а будучыня дыялогу залежыць ад сітуацыі, у тым ліку на полі бою.