Полк Каліноўскага хутка прызнаюць «тэрарыстычнай арганізацыяй»
Адпаведную прапанову зрабіў генпракурор Швед.
26.08.2024 / 13:52
Фота: Полк Каліноўскага
Генеральны пракурор Андрэй Швед на падставе Закона «Аб барацьбе з тэрарызмам» па прапанове Камітэта дзяржаўнай бяспекі накіраваў у Вярхоўны Суд заяву аб прызнанні фарміравання «Полк імя Кастуся Каліноўскага» з структурнымі падраздзяленнямі, якія ўваходзяць у яе склад, тэрарыстычнай арганізацыяй, гаворыцца ў тэлеграм-канале ведамства.
Генпракуратура піша, што тэрарыстычнай арганізацыяй хочуць прызнаць Полк разам са структурнымі падраздзяленнямі, што ўваходзяць у яго склад — батальён «Волат», батальён «Літвін», батальён «Western», БПЛА імя Мікіты Крыўцова, атрад «АТАМ», «Танга-Рамэа», Мабілізацыйны цэнтр фонду «Беларускі Дом у Варшаве» і рух «Каліноўцы».