У Расіі з'явілася першая калонія-казіно

ФСБ выявіла падпольнае казіно ў калоніі ў Растоўскай вобласці.

26.08.2024 / 13:59

Нелегальную ігральную ўстанову проста ў калоніі заснавалі зняволеныя ВК-14 у Новачаркаску, піша «Медуза».

Сілавікі падчас рэйду знайшлі ў зняволеных ігральныя карты, фішкі, мабільны тэлефон і сім-карты. Арганізатарам казіно следства лічыць 30-гадовага зняволенага, які адбывае пакаранне за крадзеж.

Паводле версіі следства, ён вёў спісы гульцоў, запісваў вынікі партый і пераводзіў грошы пераможцам.

Па справе аб незаконнай арганізацыі азартных гульняў яму пагражае да двух гадоў калоніі.

Nashaniva.com