У Беларусі з'явіцца базавы сацыяльны тарыф на мабільную сувязь. Што гэта такое?

У мабільных аператараў цяпер з'явіцца больш абавязкаў, за невыкананне якіх іх будзе караць дзяржава.

26.08.2024 / 17:57

Ілюстрацыйнае фота: Contributor Getty Images

У Беларусі з'явіцца базавы сацыяльны тарыф на мабільную сувязь.

Кошт гэтага тарыфу будзе кантраляваць дзяржава для таго, каб ён быў даступны для ўсіх катэгорый грамадзян, гаворыцца ва ўказе Лукашэнкі.

Акрамя таго, дакумент уводзіць новыя абавязкі для мабільных аператараў. Заканадаўствам будуць вызначаныя асаблівыя патрабаванні да якасці і ахопу, якія надаюцца аператарамі паслуг. За парушэнне гэтых патрабаванняў кампаніі будуць караць.

Таксама аператары ў абавязковым парадку павінны будуць накіроўваць частку прыбытку на будаўніцтва новых вышак, мадэрнізацыю дзейных аб'ектаў і іншыя меры па развіцці сетак сотавай сувязі, што дазволіць павялічыць зону пакрыцця і ўстойлівасць сігналу.

Лукашэнка падпісаў указ аб рамеснай дзейнасці. Што ў ім?

У Мінску створаць адзіную дзяжурна-дыспетчарскую службу. У яе ўвойдуць больш за 20 арганізацый

У Іўеўскім раёне чалавека забіла токам падчас падзарадкі тэлефона

Nashaniva.com