Стала вядома, у чым Францыя абвінавачвае Дурава

Уладальніка Telegram Паўла Дурава абвінавачваюць у патуранні фінансавым і кіберзлачынствам, якія здзяйсняюцца з дапамогай гэтага месенджара, піша Reuters са спасылкай на прадстаўніка паліцыі Францыі.

26.08.2024 / 18:06

Павел Дураў. Фота: AOP.Press / Corbis via Getty Images

Да гэтага ведамства афіцыйна не выказвалася пра справу супраць Дурава.

Крыніцы ж Reuters у французскай паліцыі сведчылі, што папярэдняе расследаванне ў дачыненні да заснавальніка Telegram было распачата з-за ягонай адмовы супрацоўнічаць з сілавікамі і адсутнасці мадэрацыі на платформе.

Гэта нібыта прывяло да таго, што Дураў дапусціў здзяйсненне «шырокага спектру злачынстваў» з дапамогай месенджара.

Павел Дураў быў затрыманы ў Францыі ў аэрапорце Ле-Буржэ ў ноч на 25 жніўня. Яго дапыталі і змясцілі пад варту, пад якой бізнэсмен расійскага паходжання з французскім грамадзянствам дагэтуль і застаецца. 

«Гэта ні ў якім разе не палітычнае рашэнне». Макрон пракаментаваў затрыманне Паўла Дурава

Пяскоў: Сустрэчы Дурава і Пуціна ў Баку не было

Дураву прадоўжылі тэрмін утрымання пад вартай у Францыі

Telegram выступіў з афіцыйнай заявай наконт затрымання Дурава

Стала вядома асоба 24-гадовай дзяўчыны, якую затрымалі разам з Дуравым

Прапаганда расчахліла Пратасевіча: той пракаментаваў арышт Дурава, якога таксама затрымалі ў аэрапорце

Па французскім пашпарце Дураў — Paul Du Rove. Раней ён расказваў пра гэту гісторыю як пра першакрасавіцкі жарт 

Nashaniva.com