Пакуль Дураў сядзіць, да яго выказала прэтэнзіі венгерская анліфаншчыца Дыяна

Эратычная блогерка з Венгрыі Дыяна Бако, скарыстаўшыся з інфармацыйнай нагоды, заявіла, што расіянка Юлія Вавілава, з якой уладальнік Telegram Павел Дураў нешчасліва прыляцеў у ноч на 25 жніўня ў Францыю, гэтай вясной звяла мільярдэра ні ад каго іншага, як ад яе самой.

26.08.2024 / 21:22

Як сцвярджае Дыяна Бако, на гэтым фота, зробленым у Дубаі, яна з Паўлам Дуравым

Венгерка расказала расійскаму тэлеграм-каналу Shot, што, маўляў, доўгі час сустракалася з Дуравым у Дубаі. Потым жа ў іх кампаніі з'явілася Вавілава, з якой нейкі час была прыязнасць і нават сяброўства. Але ў пачатку красавіка Дыяна нібыта даведалася, што цяжарная, пасля чаго Павел з ёй пасварыўся і кінуў, а месца сэксапільнай венгеркі заняла расіянка.

Дыяна Бако

Пры гэтым, па словах Бако, Дураў адабраў у яе раней аддадзены для яе патрэб «Майбах», на які пасадзіў Вавілаву. Ды і ўвогуле для той пачаліся бізнэс-джэты, дарагія падарункі і экскурсіі на верталётах. А Дыяна засталася з дзіцём, імя бацькі якога напрамую не называецца, але, маўляў, «усё і так зразумела». 

Дыяна Бако

Стала вядома асоба 24-гадовай дзяўчыны, якую затрымалі разам з Дуравым

Паўлу Дураву выставілі абвінавачванне ў 12 злачынствах

Па французскім пашпарце Дураў — Paul Du Rove. Раней ён расказваў пра гэту гісторыю як пра першакрасавіцкі жарт 

«Прывет, гэта Павел Дураў. Скінь зоркі на адваката». Арышт Дурава спарадзіў велізарную колькасць мемаў

Как кто отреагировал на арест Дурова?

Nashaniva.com