Ноччу Расія зноў атакавала Украіну 

Сёння ноччу Расія здзейсніла чарговы ракетна-дронавы налёт на Украіну. Паветраную трывогу аб'яўлялі ва ўсіх рэгіёнах Украіны.

27.08.2024 / 07:46

Разбурэнні ў Крывым Розе

Расія другую ноч запар наносіць масіраваны камбінаваны ўдар па Украіне: услед за дзясяткамі дронаў-камікадзэ расійскія вайскоўцы запусцілі ракеты.

Перад гэтым расейцы запусцілі некалькі дзясяткаў «шахедаў», а таксама нанеслі ўдары, у прыватнасці, балістычнай ракетай па Крывым Рогу і трыма гіпергукавымі ракетамі «Кінжал» па захадзе Украіны. Там два чалавекі загінулі, пяцёра былі параненыя. 

Рэжым паветранай трывогі і цяпер трывае амаль ва ўсіх абласцях паўночнай часткі Украіны.

Nashaniva.com