16-гадовы падлетак пайшоў да знаёмай у Брэст з Гродна пешшу. За ім паехала міліцыя

Ноччу 27 жніўня ў гродзенскую міліцыю звярнулася бабуля 16-гадовага падлетка — унук не вярнуўся дахаты. Пра выпадак расказала гродзенская міліцыя.

27.08.2024 / 08:52

Паводле паведамлення, бабуля патэлефанавала ў міліцыю ў 04:44 ночы. Яна паведаміла, што яе 16-гадовы ўнук вечарам пайшоў з дому і дагэтуль не вярнуўся. 

Калі падлетак выходзіў, то папярэдзіў пенсіянерку, што пойдзе пешшу ў Брэст да сваёй знаёмай. 

Праваахоўнікі аператыўна ўстанавілі, што непаўналетні знаходзіцца ў Пружанах. Цяпер яго вязуць дадому да бабулі, піша міліцыя.

Nashaniva.com