У канаве каля трасы пад Санкт-Пецярбургам знайшлі парэзанае цела беларуса

У канаве на хуткаснай аўтамагістралі паміж Масквой і Санкт-Пецярбургам знайшлі парэзанае цела грамадзяніна Беларусі, піша тэлеканал «Санкт-Пецярбург».

27.08.2024 / 09:16

Увечары 26 жніўня ў паліцыю патэлефанаваў мужчына. Ён расказаў, што на 675-м кіламетры трасы М-11 ён убачыў аўтамабіль і адбойнік у крыві. 

Паліцыянты, якія прыбылі на месца, знайшлі той аўтамабіль. Побач з ім, у канаве, знайшлі цела мужчыны з рэзанымі ранамі абодвух перадплеччаў. 

Цела было накіравана ў морг для ўстанаўлення прычыны смерці, паведамляе тэлеканал «Санкт-Пецярбург». 

Nashaniva.com