За гвалт над 10-гадовай падчаркай затрыманы гамяльчук

У міліцыю звярнулася 38-гадовая жыхарка Гомеля, якая распавяла, што былы муж катаваў яе дачку, расказвае прэс-служба МУС. 

27.08.2024 / 09:31

Аператыўнікі ўстанавілі: 40-гадовы гамяльчук са снежня 2018 года да траўня 2021 года перыядычна біў сваю падчарыцу і неаднаразова падвяргаў яе сэксуальнаму гвалту, караючы за непаслушэнства. На момант пачатку здзяйснення злачынства ахвяры было 10 гадоў.

Пакуль айчым жыў з імі ў адной кватэры, дзяўчынка баялася расказаць маці пра здзекі.

Следчымі ўзбуджаная крымінальная справа за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетняй. Фігуранту справы пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com