Маці і сястра спявачкі Мэраі Кэры памерлі ў адзін дзень

Маці Мэраі Кэры Патрыцыя і 63-гадовая сястра Элісан памерлі на выходных, піша People са спасылкай на заяву спявачкі. Прычыны і абставіны смерці жанчын не паведамляюцца. 

27.08.2024 / 09:58

Мэрая Кэры з дачкой і маці. Фота: Марая Кэры / Instagram

«Маё сэрца разбіта ад таго, што я страціла маці ў мінулыя выходныя. На жаль, у трагічным павароце падзей мая сястра загінула ў той жа дзень», — сказала Мэрая выданню.

87-гадовая Патрыцыя была оперная спявачкай і выкладала оперныя спевы. У сваіх мемуарах Мэрая распавядала пра складаныя адносіны з маці.

Адносіны Мэраі з сястрой Элісан таксама былі складанымі. 

У сваіх мемуарах спявачка пісала, што ёй бяспечней не мець ніякіх кантактаў з сястрой і братам Морганам. Пасля выхаду кнігі Элісан падала на Мэраю ў суд з патрабаваннем выплаціць 1,2 мільёна даляраў за «велізарныя эмацыйныя пакуты».

Nashaniva.com