Лукашэнка: У Беларусі створаць адукацыйны хаб сусветнага ўзору, не горшы за Гарвард

У Беларусі створаць адукацыйны хаб сусветнага ўзору, не горшы за Гарвард, паабяцаў Аляксандр Лукашэнка на Рэспубліканскай педагагічнай нарадзе. Бо «таленты павінны заставацца ў краіне». 

27.08.2024 / 13:16

«Таленты павінны заставацца ў нашай краіне! Работу са здольнымі дзецьмі ў школах і ВНУ неабходна ўзмацніць. Мэта адна — яны павінны жыць і працаваць у сваёй краіне», — сказаў Лукашэнка.

Ён заявіў, што ў Беларусі ў наступнай пяцігодцы будзе створаны адукацыйны хаб сусветнага ўзору, не горшы за Гарвард. 

«Напрыклад, на базе аднаго з факультэтаў БДУ пабудуем самы сучасны кампус і арганізуем па поўным фабрычным цыкле Вышэйшую школу», — сказаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка не патлумачыў, што маецца на ўвазе і якія крытэры параўнання з Гарвардам маюцца на ўвазе.

Лукашэнка заявіў, што разварочвае краіну з Захаду на Усход, а яму прапануюць ваяваць з Украінай супраць Расіі

Шрайбман расказаў, чаго чакаць ад выбараў 2025 года, што можа зрабіць апазіцыя і на што пайсці Лукашэнка

Ціханоўская: Мы хацелі б вярнуцца ў еўрапейскую сям'ю

Nashaniva.com