Вучоныя адкрылі новы натуральны сродак ад прышчоў

Магчыма, ён будзе таксама эфектыўны для пазбаўлення ад перхаці і прадухілення з'яўлення маршчын. Што за ён?

29.08.2024 / 19:40

Фота: Getty Images

Пра адкрыццё новага сродку для барацьбы з акнэ заявілі кітайскія вучоныя з Цэнтральна-паўднёвага ўніверсітэта лясной гаспадаркі і тэхналогій. Як адзначаецца ў артыкуле, апублікаваным у Journal of Dermatologic Science and Cosmetic Technology, ім з'яўляецца бамбукавы воцат.

Бамбукавы воцат уяўляе сабою канцэнтраваную вадкасць, якая атрымліваецца з бамбуку з дапамогай высокатэмпературнага анаэробнага працэсу. Ён утрымлівае звыш 200 арганічных спалучэнняў, асноўным з якіх ёсць воцатная кіслата.

Навукоўцы вывучылі бамбукавы воцат у кантэксце яго прымянення ў касметыцы. Для гэтага яго ачысцілі шляхам дыстыляцыі пры паніжаным ціску, што павысіла ўтрыманне арганічных кіслот, знізіла ўтрыманне смол і ўзмацніла актыўныя інгрэдыенты, мінімізаваўшы пры гэтым шкодныя кампаненты.

Для абсорбцыі быў выкарыстаны актываваны бамбукавы вугаль. Гэта дазволіла дабіцца павольнага вызвалення актыўных кампанентаў на працягу дастаткова доўгага часу (звыш дзвюх гадзін), што дазваляе зменшыць раздражненне скуры і ўзмацніць бактэрыястатычны эфект (здольнасць падаўляць рост і размнажэнне бактэрый).

Праведзеныя наступныя выпрабаванні паказалі, што ачышчаны бамбукавы воцат можа быць перспектыўнай сыравінай для касметычных саставаў супраць Propionibacterium acnes, ключавога мікраарганізму, які выклікае акне.

Аўтары адзначаюць, што вынікі іх даследавання ўяўляюць сабой новы падыход да стварэння касметычных сродкаў супраць вугрыстай высыпкі і закладаюць аснову для далейшых даследаванняў.

Так, вучоныя плануюць вывучыць дадатковыя касметычныя перавагі бамбукавага воцату, такія, як яго здольнасць змагацца з перхаццю, а таксама супрацьмаршчынны эфект.

«Пасля гэтых прэпаратаў нельга цяжарыць тры гады». Дэрматолагі — пра тое, як правільна змагацца з акнэ

Што рабіць з прышчамі на спіне

Двухфазнае ачышчэнне твару: правераны карэйскі спосаб зрабіць скуру прыгожай

Антось Жупран