Паўлічэнка ўзнагародзіў ветэранаў спецназа расійскімі медалямі коштам у 2 еўра

Медалі «За службу ў спецназе» з бланкам пасведчання можна купіць у інтэрнэт-крамах.

27.08.2024 / 16:19

Фота: «Честь»

24 жніўня прайшоў арганізацыйны сход асацыяцыі ветэранаў спецназа ўнутраных войскаў «Гонар».

На мерапрыемстве выступіў сумна вядомы былы камандзір САХРа Дзмітрый Паўлічэнка, які ўзначальвае асацыяцыю. Акрамя ўсяго іншага, ён уручыў пасведчанні новым членам асацыяцыі, а таксама медалі тым, хто найбольш вызначыўся.

Паўлічэнка ўзнагародзіў ветэранаў спецназа медалямі «За службу ў спецназе» з мячамі. Канал праваабаронцаў Mayday заўважыў, што такія медалі танна прадаюцца ў расійскіх інтэрнэт-крамах.

Так, на адной з пляцовак медаля з бланкамі пасведчанняў оптам можна купіць па зніжцы за 199 расійскіх рублёў — крыху менш за 2 еўра па курсе. Без зніжкі такія медалі каштуюць 599 рублёў (амаль 6 еўра).

Былы беларускі спецназавец загінуў у Расіі ад выбуху гранаты

«Ябацька лейтэнанта Шміта», які вадзіў за нос міліцыю і Саўмін, трапіў у СІЗА

Сёння спаўняецца 25 гадоў, як быў забіты Юрый Захаранка

Nashaniva.com