Сёння ноччу гамельчукі прачнуліся ад выбухаў

Жыхары Гомеля каля другой гадзіны ночы 27 жніўня прачнуліся ад выбухаў. Як піша «Флагшток» са спасылкай на мясцовых, гэта былі «дакладна не салюты і не петарды».

27.08.2024 / 15:31

Гук выбуху быў зафіксаваны на поўдні Гомеля (у Навабеліцкім і Савецкім раёнах). 

«Бахнула выбітна», «Пасля баху па шкле праз 30 секунд ударная хваля пайшла», «Думала, мне прыснілася, але, на жаль, не», — цытуе выданне гамяльчукоў з раённых чатаў.

Што выбухнула — невядома. Але, паводле «Беларускага Гаюна», гэтай ноччу на тэрыторыю Беларусі заляталі расійскія «шахеды». Таму нельга выключаць, што ўпершыню беларуская авіяцыя збівала іх паблізу ад вялікага горада.

@nashaniva Беларускі самалёт збіў расійскі дрон? Упершыню ў гісторыі! #беларусь #беларус #гомель #гомельскаяобласть #могилев #самолет #полет #україна #украина #нашаніва ♬ Warriors - AShamaluevMusic

Nashaniva.com