У Ваўкавыскім раёне на дарозе выставілі блокпасты ФОТА
Каля праезнай часткі з'явіліся жалезабетонныя канструкцыі.
27.08.2024 / 16:35
Тут і далей фота: «На Западном рубеже»
У Ваўкавыскім раёне на дарозе абсталявалі блокпасты. На ўзбочыне каля ўезду ў вёску Янышы з'явіліся жалезабетонныя канструкцыі з супрацьдроннымі сеткамі.
Блокпасты ўзвяла мясцовая тэрабарона, якая праводзіць зборы разам з 6-й механізаванай брыгадай, паведамляе «На Западном рубеже».
Дзяжурства на блокпастах нясуць таксама памежнікі і супрацоўнікі МУС.
У Гомельскай вобласці пачаліся двухтыднёвыя вучэнні тэрабароны
Генштаб: Калі б УСУ наступалі на Беларусь, як у Курскай вобласці, далі б людзям зброю
У Мінску ваеннаабавязаных прызываюць у тэрабарону — іх адправяць на парад