У Лунінецкім раёне паляўнічы стрэліў у кукурузу і пацэліў у аднавяскоўца
У Лунінецкім раёне мужчына падстрэліў свайго аднавяскоўца, пераблытаўшы яго з дзікай жывёлінай.
27.08.2024 / 16:11
У міліцыю Мікашэвічаў звярнуліся медыкі з мясцовай бальніцы. Яны паведамілі, што ў медустанову даставілі 62-гадовага жыхара адной з вёсак Лунінецкага раёна. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён атрымаў агнястрэльнае раненне.
Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў міліцыянеры ўстанавілі, што цялесныя пашкоджанні пацярпеламу прычыніў 58-гадовы аднавясковец, раней судзімы за незаконны абарот зброі.
Затрыманы растлумачыў міліцыі, што падчас незаконнага палявання ён пачуў шум у пасадках кукурузы. Вырашыўшы, што наткнуўся на дзікую жывёліну, ён зрабіў у яе бок стрэл з незарэгістраванай паляўнічай стрэльбы. Пры гэтым ён нават не падумаў, што на полі можа знаходзіцца чалавек.
Пацярпелы памёр у бальніцы.
Што вядома пра хлопца, якога вінавацілі ў забойстве ў Серабранцы і застрэлілі пры затрыманні
У Іванаўскім раёне пажылая жанчына патанула ва ўласнай студні
У Мінску кіроўцу стала кепска за рулём, ён справакаваў ДТЗ і загінуў