Украіна не будзе працягваць дамову з Расіяй аб транзіце газу
Украіна не мае намеру працягваць транзітную дамову з Расіяй па газе, тэрмін дзеяння якой заканчваецца ў канцы 2024 года, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Але ў выпадку запыту з Еўропы ўкраінцы гатовыя абмяркоўваць транзіт газу іншых пастаўшчыкоў праз сваю транспартную сістэму, піша «Інтэрфакс-Украіна».
27.08.2024 / 16:48
Фота ілюстрацыйнае
«Дамову з Расіяй ніхто працягваць не будзе, на гэтым пастаўленая кропка. Што тычыцца транзіту газу ад іншых кампаній, то, калі будзе працягвацца запыт некаторых нашых еўрапейскіх калегаў, а мы ўсе ў Еўрасаюзе, то будзем разглядаць іх просьбу», — сказаў Зяленскі.
Таксама ён пры гэтай нагодзе адзначыў, што не валодае інфармацыяй пра нядаўнюю сустрэчу прэзідэнтаў Азербайджана і Расіі.
«Пра што гаварыў стары дзед у Азербайджане, мне невядома. Не ўпэўнены, што пра газ. Думаю, што ёсць іншыя пытанні», — заявіў Зяленскі.
Расійскі віцэ-прэм'ер Аляксандр Новак у ліпені адзначаў, што Расія гатовая пастаўляць газ у Еўропу праз Украіну і пасля 2024 года, але будучыня транзіту залежыць ад Кіева.
Украіна не будзе працягваць транзітнае пагадненне з «Газпрамам»
Еўрасаюз разглядае магчымасць працягнуць кантракт з «Газпрамам» пасля 2024 года
Венгрыя і Славакія паскардзіліся на Украіну ў Еўрасаюз
Славакія і Венгрыя спыняюць пампаваць нафту праз трубаправод «Дружба». Гэта важна і для Беларусі