Святлана Курс: Расія — гэта самае вялікае расчараванне сусвету
«Але яшчэ горшае — быць другасным па дачыненні да іх грамадствам».
28.08.2024 / 08:47
Святлана Курс. Скрын відэа: radio-svaboda / YouTube
Пісьменніца Святлана Курс у размове з «Радыё Свабода» звярнула ўвагу на тое, што падзеі, якія адбыліся ў апошнія гады, больш не дазваляюць лічыць Расію краінай вялікай культуры.
«Мы бачым, што гэтыя ўяўна вялікія аказаліся страшна нізкай культурай, нізкім грамадствам. Гэта ўвогуле не грамадства. Гэта штосьці іншае. Гэта самае вялікае расчараванне сусвету — Расія. Таму што там здаровых сіл столькі, колькі можна змясціць у напарстак».
Курс заўважае, што арыентацыя на Расію — «вялізны цывілізацыйны пройгрыш».
«Вялікае расчараванне — быць настолькі нізкім грамадствам. Але яшчэ горшае — быць другасным па дачыненні да іх грамадствам», — тлумачыць пісьменніца.
Святлана Курс: Расейцы зайшлі на сваё апошняе кола
Лепей нічога не рабі для Беларусі, чым зробленае вымучанае — Святлана Курс