У Астраўцы «распаўсюд экстрэмізму» заняў другое месца сярод усіх парушэнняў у раёне за 2 тыдні

Мясцовая раёнка са спасылкай на РАУС дала справаздачу аб колькасці правапарушэнняў у Астравецкім раёне з 12 па 25 жніўня, заўважыла «Вясна».

27.08.2024 / 20:42

На першым месцы ў гэтым раёне ДТЗ — зафіксавана 9 падобных здарэнняў. На другім месцы «падпіскі на экстрэмісцкія рэсурсы» — за 12 дзён было выяўлена 6 такіх выпадкаў.

Ксяндза Паўла Ярашэвіча судзілі за распаўсюд «экстрэмізму»

У Светлагорску перадавіцу вытворчасці і шматдзетную маці судзілі за распаўсюд «экстрэмізму»

У Смаргоні за рэпосты «экстрэмісцкіх матэрыялаў» затрымалі восем чалавек

Nashaniva.com