На Прыпяці злавілі рэкорднага для Беларусі судака

Буйным шчупаком ці сомам беларускіх рыбакоў не надта здзівіш, але Яўген Буцькавец з Гомеля злавіў куды больш цікавую рыбу — рэкорднага для нашых вадаёмаў судака, піша Fishingby.com.

27.08.2024 / 21:08

Яўген Буцькавец са сваім рэкордным уловам

Маса злоўленага Яўгенам судака склала 7,100 кг.

«Па судаках гэта мой асабісты рэкорд… Каля 7-й раніцы перакідаў, пару хвілін — і фідар у дугу, падсечка — і пачалася барацьба. На гэтую снасць цягнуў вельмі акуратна, хвілін пятнаццаць барацьбы з заводам у карчэўнік — і ён здаўся», — расказаў рыбалоў.

Па словах Яўгена, ён лавіў рыбу на Прыпяці ў Гомельскай вобласці. Са снасцяў у яго пры сабе быў толькі старэнькі фідар, а прынада — чарвяк з апарышам.

Судак некалі лічыўся «царскай» рыбай, якую падавалі да стала самых высокапастаўленых асоб. Для сучасных жа рыбаловаў гэтая рыба стала свайго роду сімвалам рыбалоўнага майстэрства. Злавіць судака вагой больш за 7 кг лічыцца вялікім поспехам.

Мужчына з рыбалкі трапіў у рэанімацыю з моцнымі апёкамі

У Нёмане каля Мастоў вылавілі сома — два метры з гакам ФОТАФАКТ

У Бярозаўскім раёне патануў рыбак. Праз дзевяць дзён патануў яго брат

У Мінску зрабілі зону адпачынку «Усё для рыбалкі»

Nashaniva.com