У літоўскіх Медніках на мяжы з Беларуссю знайшлі вельмі незвычайную кантрабанду

13 жніўня на памежным кантрольна-прапускным пункце «Меднікі» (з беларускага боку «Каменны Лог») літоўскія мытнікі ў пасажырскім аўтобусе, які рухаўся з Мінска ў Вільню, затрымалі кантрабандную партыю наяўных грошай, піша Delfi.lt. Сама па сабе сітуацыя банальная, але ў гэтай канкрэтнай быў незвычайны нюанс.

28.08.2024 / 00:59

Ужо ў пачатку надгляду мытнікі выявілі ў кіроўцы аўтобуса 8 блокаў (80 пачкаў) нелегальных цыгарэт. Пасля складання пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні надгляд быў працягнуты. І ўжо падчас яго знайшлі куды больш інтрыгоўную кантрабанду.

У баку-рукамыйніцы супрацоўнікі мытні выявілі пакет з кантрабанднай партыяй наяўных грошай у валюце розных краін, сярод якіх і зусім экзатычныя. Усяго было выяўлена і канфіскавана 500 000 расійскіх рублёў, 242 016 новых туркменскіх манатаў, 9 625 гамбійскіх даласі, 200 еўра і 200 брунейскіх сен. Агульны кошт усіх канфіскаваных грошай складае 70 240 еўра.

Аўтобус МАЗ пасля таго быў затрыманы, па факце кантрабанды распачалі папярэдняе расследаванне, а ў кіроўцы аўтобуса канфіскавалі дакументы.

На літоўска-беларускай мяжы перахапілі тры аўто, схаваныя ў туалетнай паперы

У сіцылійскім аэрапорце чатырох беларусаў затрымалі за кантрабанду цыгарэт

У Польшчы будуць судзіць 38 кантрабандыстаў беларускіх цыгарэт

Nashaniva.com