На МКАД асенізатарская машына страціла бочку са змесцівам

Праз аварыю на МКАД, паводле інфармацыі ДАІ Мінска, на ўнутраным кальцы ўскладнены рух з боку вуліцы Ілімскай у напрамку Партызанскага праспекта. Чытач Onliner даслаў фота з месца здарэння. Паводле яго слоў, у ДТЗ патрапіла асенізатарская машына.

28.08.2024 / 10:06

— Асенізатарская машына страціла бочку, поўную, і яшчэ ў ДТЗ пашкоджаны два легкавыя аўто ў сярэднім радзе. Дарога залітая змесцівам бочкі, - распавёў Onlíner чытач.

Nashaniva.com