Фрыдман патлумачыў заяву Лукашэнкі аб прапанове ваяваць на баку Украіны

«Лукашэнка трыццаць гадоў расказвае казкі, што яму нехта нешта прапанаваў».

28.08.2024 / 15:55

Аляксандр Лукашэнка. Скрыншот з відэа

Учора Лукашэнка заявіў, што яму прапаноўваюць плюнуць на Расію і ваяваць разам з Украінай. У эфіры праграмы «Обычное утро» гэтую заяву папрасілі пракаментаваць аналітыка Аляксандра Фрыдмана.

Па словах Фрыдмана, «Лукашэнка трыццаць гадоў расказвае казкі, што яму нехта нешта прапанаваў. (…) Магчыма, нейкая газета нешта апублікавала. Яму на стол паклалі, ён паглядзеў — і вось, яму нешта такое прапаноўваюць».

Аналітык упэўнены, што «гэта ўсё абсалютна несур'ёзна».

«Калі гаварыць аб тым, што яго спрабавалі перакупіць (назавём гэта яго моваю), то ў мінулым такія спробы былі. З ім Захад спрабаваў размаўляць як з рацыянальным чалавекам», — нагадвае Фрыдман.

Так, перад прэзідэнцкімі выбарамі ў 2010 годзе ў Мінск прыязджалі міністры замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі і Германіі Гіда Вэстэрвэле. У канцы 2010-х наведалі дарадца тагачаснага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан і дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа.

«Яны з Лукашэнкам размаўлялі, спрабавалі зразумець, як яго можна адсунуць ад Расіі. Яны зрабілі несуцяшальныя для сябе высновы. Тады яны лічылі, што размаўляць з ім можна (Пампеа, хіба што, да гэтай пары так лічыць), але сваім ён не стане, ён на Захад не пойдзе, не развернецца»,

— гаворыць Фрыдман.

Аляксандр Фрыдман. Скрын відэа: utro / YouTube

Асноўныя гульцы на Захадзе адмаўляюць Лукашэнку ў суб'ектнасці, кажа Фрыдман.

«Лукашэнка не ўспрымаецца як сур'ёзная фігура, якая адказвае за цікавыя для Захаду тэмы — пытанні бяспекі і іншае. Які сэнс з ім размаўляць, калі на любое яго рашэнне можа быць у любы момант накладзена вета з боку Крамля»,

— заўважае Фрыдман.

Лукашэнка заявіў, што разварочвае краіну з Захаду на Усход, а яму прапануюць ваяваць з Украінай супраць Расіі

«Дэмакратыя — гэта можна жанчыну галавой аб сценку, кроў хвошча ва ўсе бакі». Лукашэнка расказаў пра дэмакратыю

«Беларусь наўрад ці разглядае наступальныя дзеянні супраць Украіны на даным этапе»

Nashaniva.com