Мінск як беларуская сталіца на новай выстаўцы ў Нацыянальным мастацкім музеі

Выстаўка «І ты закрасуеш, наш Мінск старадаўні» знаёміць наведвальнікаў з абліччам беларускай сталіцы праз погляд мастакоў пачатку XX стагоддзя і да 1968 года.

30.08.2024 / 13:35

«Новы Мінск. Вакзал». Давід Генін, 1953. 

Стагоддзе таму аблічча і краявіды Мінска моцна адрозніваліся ад вядомага сучаснаму чалавеку гарадскога асяроддзя. На пачатак XX стагоддзя горад знаходзіўся на складанай геаграфічнай і гістарычнай перыферыі, і ўжо ў канцы 1910-х гадоў, пасля заканчэння Першай сусветнай вайны, распачалася новая глава гісторыі Мінска ў якасці сталіцы Беларусі.

Экспанаты на выстаўцы. Фота: тэлеграм-канал «Ваш Художественный»

Экспанаты на выстаўцы. Фота: тэлеграм-канал «Ваш Художественный»

У 1920—1930-я гг. у Мінск прыбывае ўсё больш і больш новых жыхароў. У гэты перыяд у горадзе працуюць вядомыя архітэктары, у тым ліку Іосіф Лангбард, Георгій Лаўроў і інш., пры ўдзеле якіх з'яўляецца новая архітэктура, атрымлівае сваё развіццё ўся інфаструктура горада. Не пакідае абыякавым горад і мастакоў. Усё больш з'яўляецца розных графічных і жывапісных замалёвак, якія раскрываюць старонкі з жыцця Мінска. Гэты перыяд адлюстраваны ў работах мастакоў, такіх, як Аркадзь Астаповіч, Язэп Драздовіч, Мікалай Дучыц, Мікалай Тарасікаў, Міхаіл Філіповіч, Меер Сляпян і інш.

Экспанаты на выстаўцы. Фота: тэлеграм-канал «Ваш Художественный»

Экспанаты на выстаўцы. Фота: тэлеграм-канал «Ваш Художественный»

Пасля бурнага «нараджэння сталіцы» прыходзіць Вялікая Айчынная вайна, якая пакінула незгладжальны трагічны след у жыцці горада. Разбураны, спалены Мінск і яго руіны сталі адной з галоўных тэм у творчасці мастакоў гэтага перыяду, такіх як Аскар Марыкс, Монас Манасзон, Павел Гуткоўскі і Анатоль Тычына.

Экспанаты на выстаўцы. Фота: тэлеграм-канал «Ваш Художественный»

«Зіма». Уладзімір Пасюкевіч, 1968. Фота: тэлеграм-канал «Ваш Художественный»

Пасля вайны горад з новай старонкі пачынае здабываць сваё аблічча. Паступова аднаўляецца ўся інфраструктура. Мастакі, як рэпарцёры, фіксуюць усе этапы ператварэння горада, пачынаючы з аднаўлення разбураных будынкаў і ўзвядзення новых. Усё часцей вобраз Мінска з'яўляецца на работах мастакоў у розных відах мастацтва: у арыгінальнай і тыражнай графіцы, жывапісе, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. У гэты перыяд сапраўднымі «песнярамі» Мінска становяцца: Леў Лейтман, Давід Генін, Сямён Герус, Ізраіль Басаў, Сяргей Каткоў, Натан Воранаў і інш.

Экспанаты на выстаўцы. Фота: тэлеграм-канал «Ваш Художественный»

Экспанаты на выстаўцы. Фота: тэлеграм-канал «Ваш Художественный»

На выстаўцы, якая адкрылася 23 жніўня, прадстаўлены работы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў. 

Выстаўка будзе экспанавацца па 6 кастрычніка 2024 года ў выставачным корпусе музея па вуліцы Карла Маркса, 24.

Экспанаты на выстаўцы. Фота: тэлеграм-канал «Ваш Художественный»

Разбурэнне стэрэатыпаў. Навукоўцы высветлілі, што шэдэўр беларускай скульптуры паходзіць з крайняга ўсходу Беларусі

Як Якуб Колас эвакуяваўся з ваеннага Мінска і чым паэт дапамог сям'і вядомага архітэктара Левіна

Суд у Расіі спыніў справу супраць музея аб прапагандзе нацызму за лозунг «Жыве Беларусь!»

Хлопчык у Ізраілі выпадкова разбіў старажытную амфару, якой сама меней 3500 гадоў

Ф. Раўбіч