Па Магілёве сёння зноў гуляў табун коней ФОТЫ
Такія выпадкі апошнім часам у Магілёве сталі паўтарацца рэгулярна, але ўсё адно робяцца падзеяй. Вось і гэтым разам чытачка выдання «МогилевОнлайн» даслала здымак, зроблены раніцай 28 жніўня.
28.08.2024 / 16:27
Жанчына ўдакладніла, што дзеянні на фота разгортваюцца ў 7.30 раніцы 28 жніўня на праспекце Шміта.
Праблема з табуном коней на вольным выпасе для Магілёва не новая. Жывёл ужо не ўпершыню бачаць на вуліцах горада. У мінулым годзе па гэтым пытанні прыйшлося нават прыцягнуць міліцыю, таму што табун складаў каля 20 асобін.
Тады міліцыянеры высветлілі, што гаспадары коней жывуць у пасёлку Грабянёва. З імі правялі гутарку, аднак гэта ўсё адно не дапамагае.
Учора ў Магілёве па прыватным сектары насіліся коні ВІДЭА
Памятаеце, як па Магілёве гуляў табун коней? Цяпер у тым самым двары пасецца статак кароў ВІДЭА
Па Магілёве зноў бегаў табун коней