У Кобрынскім раёне згарэла саламяная экспазіцыя, якую ўстанавілі каля дарогі да Дажынак
Інцыдэнт адбыўся днём 28 жніўня — загарэлася саламяная прыдарожная кампазіцыя, устаноўленая паблізу вёскі Паляцічы да Дажынак.
29.08.2024 / 08:32
Ілюстратыўны здымак
Пажар знішчыў 1,5 тоны саломы. Ратавальнікі і работнікі гаспадаркі выратавалі адну тону.
«Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца», — паведамілі ў МНС.