Дзе ў Мінску будуць будаваць новае жыллё? Пляцоўкі ўжо вызначаны

Кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна Сяргей Шкруднеў расказаў перспектыўныя пляцоўкі для будаўніцтва жылля. Пра гэта паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

29.08.2024 / 09:03

Цяпер забудова вядзецца на мяжы Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў — на ўскраіне Сухарава. А таксама ў Масюкоўшчыне. Там ужо прыступілі да ўзвядзення двух дамоў.

Участак — на месцы былога ваеннага гарадка таксама і далей будзе забудоўвацца.

Адзначаецца і тое, што ў планах і развіццё інфраструктуры на вуліцы Гарэцкага. Там пабудуюць каля 16 дамоў для тых, хто мае патрэбу, а таксама камерцыйнае жыллё.

«Працягваюцца працы на месцы даўгабуда «Гулівер». Цяпер на стадыі будаўніцтва першы 19-павярховы дом, дзе размесцяцца 360 кватэр. У бліжэйшай перспектыве там з'явяцца яшчэ пяць гмахаў», — распавёў ён.

Nashaniva.com