Кінатэатр «Перамога» абвясціў дзень свайго ўрачыстага адкрыцця пасля рэканструкцыі
Абноўлены кінатэатр «Перамога», які рэканструявалі два гады, афіцыйна адчыніць свае дзверы для гледачоў 6 верасня.
29.08.2024 / 12:39
«Перамога» пасля рэканструкцыі ператварылася ў мультыплекс з пяццю кіназаламі, якія ўмяшчаюць да 400 чалавек.
У дзень адкрыцця госці змогуць наведаць экскурсію па мадэрнізаваным кінатэатры, зрабіць здымкі ў спецыяльна абсталяванай фотазоне, а таксама атрымаць скідку на білеты і многае іншае.