Гродзенец убачыў, як чалавек вылез з каналізацыйнага люка, і выклікаў на яго міліцыю

Мужчыну ўсё гэта падалося падазроным.

29.08.2024 / 13:59

Фота: s13.ru

Незвычайны званок паступіў у дзяжурную частку міліцыі ў Гродне раніцай. Гараджанін ішоў па вуліцы і раптам убачыў, як чалавек вылазіць з каналізацыйнага люка.

Гарадзенцу ўсё гэта падалося падазроным, і ён вырашыў патэлефанаваць у міліцыю. 

Але ніякага крыміналу ў гэтай гісторыі сілавікі не знайшлі. Аказалася, што нехта забыўся зачыніць люк. Мужчына гэтага не заўважыў і ўпаў туды.

Ніякіх пашкоджанняў ён не атрымаў, вылез з каналізацыі і пайшоў далей па сваіх справах. 

Nashaniva.com