Сілавікі затрымалі 10 чалавек, якія прадавалі месца ў чарзе на мяжы. Некаторых клалі тварам у асфальт

ГУБАЗіК, падаткавікі і пагранічнікі праводзяць рэйды ў чарзе перад пагранпераходам у Брэсце.

29.08.2024 / 14:22

Скрыншот відэа сілавікоў

Сілавікі затрымалі як мінімум дзесяць чалавек, якія займаліся продажам месцаў у чарзе на мяжы з Польшчай.

У рэйдзе ўдзельнічаюць супрацоўнікі ГУБАЗіКу, падатковай інспекцыі, пагранкамітэта і міліцыі грамадскай бяспекі. Мяркуючы па відэа, апублікаваным у каналах сілавікоў, некаторых прадаўцоў месцаў затрымлівалі, як палітычных — група захопу ўкладвала іх тварам у асфальт.

Адзін з затрыманых, лежачы на ​​асфальце, сказаў сілавікам, што хадзіў паміж машынамі, бо шукаў ката.

У далейшым затрыманыя расказваюць на відэа, што займаюць месцы ў чарзе на сваёй машыне і бяруць за паслугі 200-300 рублёў. Некаторыя таксама дапамагаюць праязджаць па льготнай чарзе, падсаджваючы ў аўтамабіль чалавека з ільготай.

Усяго з пачатку лета на мяжы да адказнасці за розныя парушэнні прыцягнуты больш за паўтары тысячы чалавек, уключаючы вадзіцеляў, веласіпедыстаў і пешаходаў, справаздачацца сілавікі.

Nashaniva.com