У Еўропе дамовіліся не прызнаваць абранне Мадура прэзідэнтам Венесуэлы

Міністры замежных спраў Еўрасаюза на нефармальнай сустрэчы ў Брусэлі дамовіліся не прызнаваць Нікаласа Мадура дэмакратычна абраным прэзідэнтам Венесуэлы, паведаміў Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.

29.08.2024 / 21:23

Нікалас Мадура са сваімі прыхільнікамі. Фота: AP Photo/Ariana Cubillos

«Мы вырашылі, што мы не можам прызнаць легітымнасць Мадура як абранага прэзідэнта, мы дамовіліся, што ў яго няма дэмакратычнай легітымнасці. Ён, вядома, будзе заставацца фактычным прэзідэнтам краіны», — сказаў Барэль.

Прэзідэнцкія выбары ў Венесуэле прайшлі 28 ліпеня. Падкантрольны ўраду краіны выбаркам заявіў, што Мадура, які да гэтага кіраваў краінай на працягу двух прэзідэнцкіх тэрмінаў, атрымаў падтрымку 51,2 адсотка выбаршчыкаў. Пры гэтым міжнародныя назіральнікі да выбараў дапушчаныя не былі.

ЗША прапануюць Мадура адмовіцца ад улады ў Венесуэле ў абмен на гарантыі бяспекі

Улады Венесуэлы на 10 дзён заблакавалі Х (Twitter)

Венесуэльскі дыктатар Мадура выклікаў Маска на паядынак. Той пагадзіўся і паставіў умовы

МЗС Венесуэлы вырашыла адклікаць паслоў з краін, якія раскрытыкавалі агучаныя вынікі выбараў

У Венесуэле ўспыхнулі масавыя пратэсты. Дэманстранты ў адным з гарадоў знеслі помнік Уга Чавесу ВІДЭА

Лукашэнка паспяшаў павіншаваць Мадуру з перамогай на выбарах прэзідэнта Венесуэлы

Улады Венесуэлы абвясцілі Мадуру пераможцам выбараў з 51% галасоў. Але ёсць пытанні

Nashaniva.com