Беларускі плывец Ігар Бокій заваяваў золата на Паралімпійскіх гульнях у Парыжы. Яно для яго 17-е

Ігар Бокій з Бабруйска выступае ў класе спаборніцтваў S13 (спартоўцы з дрэнным зрокам), для яго гэта ўжо 17-ы залаты медаль на Паралімпіядах.

29.08.2024 / 22:12

Ігар Бокій. Фота: AP Photo/Sergei Grits

100 метраў батэрфляем Ігар Бокій пераадолеў за 54,13 секунды, апярэдзіўшы спартоўцаў з Францыі і Іспаніі.

Сёлета беларускія і расійскія спартсмены бяруць удзел у Паралімпійскіх гульнях у нейтральным статусе. Агулам на спаборніцтвы дапусцілі 8 беларусаў і 88 расіян.

На Паралімпіядзе ў Парыжы ад Беларусі будуць удзельнічаць восем спартоўцаў

Аляксей Талай здымаецца ў расійскім фільме пра вайну

Арына Сабаленка трапіла ў топ самых высокааплатных тэнісістаў. Колькі яна зарабіла за год?

Nashaniva.com