Колькасць аўтобусаў на польскай мяжы рэзка ўпала, затое павялічылася колькасць легкавікоў на літоўскай

Якая абстаноўка на межах Беларусі з Польшчай і Літвой па стане на 08:00 пятніцы.

30.08.2024 / 08:13

Тэлеграм-канал «Тарэспаль»

На мяжы з Польшчай на пагранпераходзе «Брэст» стаіць усяго 26 аўтобусаў (раней стабільна было 60-70, а максімум складаў 108). Легкавых аўтамабіляў — 420.

На мяжы з Літвой у Каменным Логу стаіць 110 легкавых аўтамабіляў, чаргі з аўтобусаў няма.

Пасля ўвядзення Літвой абмежаванняў колькасць легкавікоў падала да 20-30, а цяперашні рост можна патлумачыць пачаткам навучальнага года.

У Беняконях стаіць 45 легкавікоў, чаргі з аўтобусаў няма.

У Грыгараўшчыне на латвійскай мяжы чэргаў з аўтобусаў і легкавікоў няма.

Nashaniva.com