Украінскія дроны атакавалі Калугу

Адлегласць да тэрыторыі Украіны складае 300 км.

30.08.2024 / 08:47

Узброеныя сілы Украіны раніцай 30 жніўня атакавалі Калугу. Пра гэта паведаміў губернатар Калужскай вобласці Уладзіслаў Шапша. «На ўскраіне горада Калуга сіламі СПА знішчана чатыры БПЛА. На месцах знішчэння працуюць аператыўныя групы», — напісаў ён у тэлеграм-канале.

Апроч Калужскай, нападу падвергнуліся Бранская і Белгарадская вобласці, а таксама акупаваны Крым. Па даных Мінабароны РФ, 11 дронаў было збіта ў небе над Бранскай вобласцю, адзін — над Белгарадскай, два — над Крымам, піша The Moscow Times.

Белгарадскі губернатар Вячаслаў Гладкоў у сваім тэлеграм-канале піша, што ў выніку абстрэлу ў двух жылых дамах быў прабіты дах, яшчэ адзін дом поўнасцю згарэў. Таксама было пашкоджана памяшканне сельгаспрадпрыемства. Названыя разбурэнні зафіксаваны ў трох населеных пунктах. Паводле папярэдніх звестак, ніхто не пацярпеў, адзначыў Гладкоў.

Nashaniva.com