Манетачка расказала пра свае беларускія карані

«Мая бабуля ўсё жыццё гэтым ганарылася і мяне навучыла гэтым ганарыцца».

30.08.2024 / 10:06

Ліза Манетачка. Скрын відэа: etot_prus / YouTube

Расійская спявачка Ліза Манетачка ў шоу «О(б)суждаем» расказала, што ў яе бабулі ёсць беларуская кроў.

«Я ёй гавару, што адна дзяўчына-беларуска будзе, напрыклад, нянечкай. І бабуля кажа: ты сказала ёй, што мы таксама беларусы?» — расказвае Манетачка.

«У маёй бабулі карані з Беларусі. І яна заўсёды гэта падкрэслівае, любіць і заўсёды просіць перадаць гэта і ўдакладніць, што таксама да вас трохі прыналежым. Яна ўсё жыццё гэтым ганарылася і мяне навучыла гэтым ганарыцца. Я вас абажаю. Вы адна з найлепшых нацый на свеце».

Цяпер спявачка жыве ў Вільні (яна з'ехала з Расіі пасля пачатку поўнамаштабнай вайны). Расказвае, як у горадзе можна вызначыць беларуса.

«Ён заўсёды ўсім саступіць, проста кланяецца, [калі] ты яму саступіш дарогу. Якая ў вас адкрытая, шырокая душа», — падзялілася сваім меркаваннем Ліза.

«Калаб веку!» Манетачка зняла ролік пад хіт нявесткі Лукашэнкі

Рок-гурты і Манетачка адмовіліся граць на расійскім фестывалі з-за супрацоўніцтва арганізатараў з Міністэрствам абароны

Nashaniva.com