Францыя абвергла чуткі пра адмову ААЭ купляць знішчальнікі Rafale пасля затрымання Дурава

У французскім Мінабароны заявілі, што недакладныя паведамленні, якія з'явіліся ў СМІ, «уяўляюць сабой аперацыю па дэзінфармацыі».

30.08.2024 / 10:58

Wikimedia Commons

Міністэрства ўзброеных сіл Францыі абвергла чуткі, што Аб'яднаныя Арабскія Эміраты нібыта адмовіліся набываць 80 французскіх знішчальнікаў Rafale пасля затрымання сузаснавальніка Telegram Паўла Дурава ў Парыжы, паведаміла крыніца ў ведамстве тэлеканалу BFMTV.

У французскім Мінабароны заявілі, што недакладныя паведамленні, якія з'явіліся ў СМІ, «уяўляюць сабой аперацыю па дэзінфармацыі».

Раней у расійскіх і беларускіх прапагандысцкіх СМІ пашыраўся гэты фэйк.

«Сапраўдны геній»: што вядома пра Мікалая Дурава, сузаснавальніка Telegram

Каб Дураў не ўцёк з Францыі, у яго забралі ўсе пашпарты

Паўла Дурава вызвалілі пад заклад

Nashaniva.com