Сілавікі затрымалі на мяжы мінчанку, якая вярнулася з Еўропы ў Беларусь
Відэа з затрыманай апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.
30.08.2024 / 11:24
На камеру дзяўчына кажа, што ўдзельнічала ў пратэстах у 2020 годзе. Але пасля з'ехала з Беларусі і падарожнічала па свеце і Еўропе.
«Ацаніўшы цэны на прадукты, адсутнасць бясплатнай медыцыны, высокую ступень крыміналу і, што для мяне асабліва важна як для жанчыны, гэта проста страх таго, як могуць трапіць дзеці ў дрэнную кампанію, таму што наркотыкі, маргінальнае жыццё распаўсюджаныя паўсюдна, актыўна вядзецца прапаганда ЛГБТ, таму ацаніўшы сітуацыю я прыняла рашэнне вярнуцца на тэрыторыю Беларусі».
Дзяўчына кажа, што на мяжы пры праверцы тэлефона ў яе знайшлі доказы ўдзелу ў пратэстах.
«Медыязона» знайшла старонку затрыманай у сацсетках, там яна падпісаная як Кацярына Быстракова.
Па якім артыкуле затрыманая дзяўчына і дзе цяпер знаходзіцца, невядома.