Большасць расіян выступае за спыненне ваенных дзеянняў ва Украіне
Аднак Курск трохі зменшыў гэтую лічбу.
30.08.2024 / 13:49
Russian Field па просьбе ЕЖ/дневника спыталі ў расіянаў, што на іх погляд цяпер важней: працягваць ваенныя дзеянні або пачаць працэс перамоваў. Меркаванні падзяліліся практычна пароўну: 43% за перамовы, 40% — за працяг баявых дзеянняў.
Паказальна, што чым вышэй узровень даходу рэспандэнтаў, тым больш людзей выступаюць за мірныя перамовы.
Так, за працяг вайны выказваліся пераважна людзі з даходамі толькі да 40 тысяч рублёў (440 даляраў).
Фота: 93 АМБр Халодны Яр
Пасля атакі ўкраінскімі войскамі Курскай вобласці, прыхільнікаў мірнай лініі стала менш на 6%, а прыхільнікаў ваеннай — на 1%. Стала больш нявызначаных.
Прычым, калі Пуцін спыніць баявыя дзеянні проста цяпер, то 70% расіянаў падтрымаюць гэтую пастанову. Гэта датычыцца ўсіх груп насельніцтва.