«Прынялі такое рашэнне, таму што сутыкнуліся з ціскам»: праект ProWomen By спыняе працу

Паведамленне аб тым, што ProWomen By прыпыняе працу, з’явілася ў сацыяльных сетках праекта. Зроблена гэта ў мэтах бяспекі.

30.08.2024 / 15:52

«Мы прынялі такое рашэнне, таму што сутыкнуліся з ціскам і нам важна, каб наша каманда, эксперткі і аўдыторыя заставаліся ў бяспецы», — піша каманда праекта.

ProWomen By — гэта некамерцыйная арганізацыя. Яе стварыла ў 2015 годзе Юлія Малькова, маркеталагіня і брэнд-стратэг, кансультантка для малога бізнэсу. За гэты час каманда ProWomen By правяла каля 400 мерапрыемстваў і больш за 40 праграм на розныя тэмы, запусціла ўласную платформу анлайн-курсаў, зрабіла базу экспертак і ментарскі хаб. Па ініцыятыве ProWomen By у Беларусі пачалі адзначаць Сусветны дзень жаночага прадпрымальніцтва.

Юлія Малькова

Тым, хто хоча пакінуць водгук аб працы ProWomen By або падзяліцца гісторыяй, звязанай з арганізацыяй, прапануюць запоўніць спецыяльную форму.

Nashaniva.com