У Карме зусім малое дзіця наелася пацучынай атруты
Учора ў бальніцу райцэнтра Карма паступіла дзіця, якому няма яшчэ года — аказалася, што яно наелася пацучынай атруты.
30.08.2024 / 15:52
Паведамляецца, што бацькі не ўгледзелі за малым: ён гуляў у пакоі і знайшоў за шафай пацучыную атруту. Дзіцячая цікаўнасць ледзь не прывяла да трагедыі.
На шчасце, у бальніцу дзіця даставілі своечасова, і цяпер жыццю і здароўю малога нічога не пагражае.
«Ёй быў усяго месяц». У бальніцы ў Жыткавічах памерла маленькая дзяўчынка
У Асіповічах дзеці чысцілі ровар у гаражы і ледзь не загінулі — на іх загарэлася адзенне
Трое малых атруціліся грыбамі — іх стан вельмі цяжкі