У ЗША загінуў суперзорка НХЛ Джонні Гадро. Яму быў 31 год

Джоні з братам ехалі на роварах, і іх збіў п'яны кіроўца.

30.08.2024 / 16:07

Джоні Гадро. Фота: AP Photo/Aaron Doster

Суперзорка НХЛ, нападаючы «Коламмуса « Джоні Гадро загінуў у ДТЗ у ЗША. Разам з ім загінуў і ягоны брат Мэцью.

Паводле паведамленняў амерыканскай паліцыі, Джоні і Мэцью ехалі па дарозе на ровары недалёка ад дома хакеіста ў Нью-Джэрсі, калі іх збіў пазадарожнік. 

Кіроўца аўтамабіля падазраецца ў тым, што быў у стане алкагольнага ап'янення, яму прад'яўленыя абвінавачанні па двух пунктах: аб прычыненні смерці ў выніку ДТЗ і кіраванні ў нецвярозым выглядзе, паведамляе ESPN.

Джоні Гадро лічыўся адным з самых яркіх і таленавітых амерыканскіх нападаючых. Ён правёў у НХЛ дзесяць паўнавартасных сезонаў, гуляў у «Калгары» і «Каламбусе». У рэгулярных чэмпіянатах ён набраў 743 (243+500) балы ў 763 матчах. У плэй-оф-33 (11+22) балы ў 42 гульнях.

Джоні сем разоў гуляў у Матчах усіх зорак і аднойчы заваяваў прыз НХЛ як узор сумленнай спартыўнай барацьбы і джэнтльменскіха паводзін у спалучэнні з высокім гульнявым майстэрствам.

Джоні быў 31 год, ягонаму брату Мэцью — 29.

Сабаленка распавяла, што яна адчула пасля смерці Кальцова

Грабоўскі: У «Манрэалі» я не бухаў, таму быў асобна ад братоў Касціцыных

Абвінавачаны ў групавым згвалтаванні канадскі хакеіст збег у мінскае «Дынама»

Nashaniva.com