«Панацінаікас», «Легія», «Капенгаген». Каго атрымала мінскае «Дынама» ў супернікі ў Лізе канферэнцый
У Ньёне сёння прайшло лёсаванне асноўнай стадыі футбольнай Лігі канферэнцый — трэцяга паводле статусу еўракубку. Беларусь у ім прадставіць мінскае «Дынама».
30.08.2024 / 16:17
Фота: Uefa.com
У сезоне 2024-2025 упершыню еўракубкі будуць праводзіцца без групавой стадыі. Кожная каманда атрымае розных супернікаў. У Лізе чэмпіёнаў і Лізе Еўропы па восем супернікаў. У Лізе канферэнцый — шэсць.
Мінскае «Дынама» атрымала наступныя клубы: «Капенгаген» (матч пройдзе на нейтральным полі ў Азербайджане), «Легія» (матч у Варшаве), ХІК Хельсінкі (у гасцях), «Хартс» Эдынбург (нейтральнае поле ў Азербайджане), «Панацінаікас» Афіны (у гасцях), «Ларн» Паўночная Ірландыя (матч у Азербайджане).
Каляндар стане вядомы крыху пазней.
«Дынама» пачынала выступ з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Прайшло армянскі «Пюнік», у другім раўндзе прайграла балгарскаму «Лудагорцу», у трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы прайшло па суме двух матчаў гібралтарскі «Лінкальн».
У плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы прайграла бельгійскаму «Андэрлехту» і трапіла ў асноўную стадыю Лігі канферэнцый.
Дадамо, што беларускі клуб апошні раз гуляў у групавым турніры ў сезоне 2018-2019 (БАТЭ ў Лізе Еўропы). З таго часу беларускія дружыны ў еўравосень не прабіваліся.
Прайшло лёсаванне Лігі чэмпіёнаў, якая сёлета пройдзе па новых правілах
Мінскае «Дынама» будзе гуляць у асноўным раўндзе Лігі канферэнцый. І гэта някепска