Плывец Бокій заваяваў сваё 18-е золата на Паралімпійскіх гульнях

Беларускі плывец Ігар Бокій 30 жніўня заваяваў другое золата на Паралімпійскіх гульнях у Парыжы. Фінальны заплыў стометроўкі на спіне ён справіўся праплыць за 56,6 секунды.

30.08.2024 / 22:20

Ігар Бокій на парыжскім п'едэстале. Фота: Мінспорту Беларусі 

Усяго ў актыве 30-гадовага інваліда па зроку з Бабруйска цяпер 18 залатых узнагарод Паралімпіяд. Акрамя таго, у яго ёсць яшчэ па адной срэбранай і бронзавай.

29 жніўня Ігар Бокій ўжо выйграў золата парыжскіх гульняў на дыстанцыі 100 м батэрфляем. Чарговы шанец на медаль ён будзе мець заўтра на дыстанцыі 400 м вольным стылем, разам з ім паплыве яшчэ адзін беларус — Яўген Кавалёнак.

Упершыню Бокій узяў удзел у Паралімпійскіх гульнях у 2012 годзе і адразу заваяваў пяць залатых медалёў. У 2016 годзе ў яго было 6 перамог, у 2020 годзе — пяць.

Беларускі плывец Ігар Бокій заваяваў золата на Паралімпійскіх гульнях у Парыжы. Яно для яго 17-е

На Паралімпіядзе ў Парыжы ад Беларусі будуць удзельнічаць восем спартоўцаў

Аляксей Талай здымаецца ў расійскім фільме пра вайну

Nashaniva.com